Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 141 дзень.
Якія падзеі адбыліся 12 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 12 жніўня
У 1383 годзе войска крыжакоў разам з Вітаўтам заняла Трокі і аблажыла Вільню.
У 1399 годзе ў бітвы на Ворскле армію ВКЛ разбілі войскі Залатой Арды.
У 1581 годзе выйшла асноўнае выданне Астрожскай Бібліі.
У 1812 годзе падчас вайны з Напалеонам адбылася Гарадзечанская бітва.
Хто нарадзіўся 12 жніўня
1817 год: Ігнат Храпавіцкі, беларускі фалькларыст, паэт, грамадскі дзеяч.
1966 год: Лера Сом, беларуская паэтэса, бард.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі паэт-рамантык Роберт Саўці і аўстрыйскі фізык, стваральнік квантавай мэханікі Эрвін Шродзінгер.
12 жніўня ў народным календары
У гэты дзень шануюць памяць апосталаў-сямідзесятнікаў Сілуана і Сілы (Сіласа). У апошняга прасілі дапамогі ў цяжкіх работах у полі і верылі, што Сіла сваёй моццу дзеліцца ў гэты дзень з травамі і карэннем. 12 жніўня было спрыяльным днём, каб навязаць венікаў з асіны – верылі, што імі можна не только добра папарыцца ў лазні, але і абараніцца ад дурнога вока.
Але любімай раслінай апостала Сілы лічыўся лопух. Гэтая расліна мае лекавыя ўласцівасці, прычым у народнай медыцыне ўжываюць і лісце, і карані, і ягады лопуху. Настоем каранёў загойвалі раны, а таксама, дадаўшы ў яго мёд і алей, ужывалі для умацаваня валасоў. На Сілу, калі спрыяла надвор`е, працягвалі жаць лён. А вызначалі, ці будзе дождж у гэты дзень, так: калі ўжо з ранку душна ды насякомыя ўюцца, будзе лівень. Калі ж прахалодна і вецер, няхай і хмарна, увесь дзень будзе суха. Лён звычайна жалі жанчыны, потым церабілі, а выцераблены ўкладвалі, каб прасушыць.
Таксама 12 жніўня маліліся Івану Ваяру. Верылі, што ён дапаможа знайсці зладзеяў і рабаўнікоў, вярнуць скрадзенае. Нячысцікі таксама хаваліся ў гэты дзень ад Івана.
Sputnik, 12 жніўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/23/74987
Текущая дата: 23.12.2024