Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 20 чэрвеня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 194 дні.

Якія падзеі адбыліся 20 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 20 чэрвеня

У 1606 годзе ў Магілёве пачалося паўстанне мяшчан, якое доўжылася 4 гады.
У 1948 годзе ў Вязынцы адкрыўся філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Хто нарадзіўся 20 чэрвеня

1566 год: Жыгімонт Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, кароль шведскі.
1740 год: Юзаф Сангушка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1928 год: Гаўрыла Вашчанка, беларускі мастак.
1939 год: Валерый Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся французскі кампазітар Жак Афенбах і аўстралійская і амерыканская кінаактрыса Ніколь Кідман.

20 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Феадота Анкірскага, якога ў народзе празвалі Фядот Ураджайнік.

У гэты дзень сяляне асабліва спадзяваліся на тое, што хутка пойдуць дажджы, таму што калі будзе суха, калоссе загіне і не будзе ураджаю. Але калі непагадзь прыйдзе да таго часу, як калоссе нальецца, яно будзе бедным і нават пустым.

Непагадзь маглі прадказаць дым ад вогнішча, які сцеліцца нізка па зямлі, а таксама шум у лесе. Калі чуваць грымоты, дрэннае надвор`е будзе яшчэ доўга.

Акрамя таго, сёння самая кароткая ноч у годзе. Гэты дзень атрымаў назву Летняга сонцастаяння і шырока святкаваўся не толькі ў Беларусі. Людзі палілі вогнішчы і скакалі праз іх, каб ачысціцца і знайсці сваё шчасце.

Sputnik, 20 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/24/74508
Текущая дата: 15.11.2024