Гэты дзень з`яўляецца сто семдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 187 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень рыбалоўства. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 27 чэрвеня
У 1707 годзе расійскае войска ўзяло Быхаў у час Паўночнай вайны.
У 2007 годзе савет горада Гайнаўка (Падляшша) прыняў закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі.
У 2014 годзе ў Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Альгерду.
Хто нарадзіўся 27 чэрвеня
1909 год: Сяргей Знаёмы, беларускі пісьменнік.
1925 год: Лідзія Арабей, беларуская пісьменніца, крытык, літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі канструктар зброі Пауль Маўзер і расійская эстрадная спявачка Алсу.
27 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Елісея і святога Елісея Сумскага.
У гэты час дасявалі познюю грэчку, калі надвор`е было добрым і сухім. Калі ж дзень быў дажджысты, такое надвор`е магло захоўвацца яшчэ тыдзень.
Дождж і непагадзь прыносіў паўночна-заходні вецер. Пра тое, што набліжаецца дождж, можна было казаць і заўважыўшы жаб далёка ад вады.
Sputnik, 27 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/24/74541
Текущая дата: 15.11.2024