Больш за 600 прапаноў аб працаўладкаванні чакае наведвальнікаў электроннага кірмашу вакансій з удзелам прадпрыемстваў сталіцы 16 снежня, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Мерапрыемства пройдзе з 10.00 да 12.00 на сайце http://e-vacancy.by.
Суіскальнікі змогуць даведацца пра вакантныя месцы на такіх сталічных прадпрыемствах, як КУП «Мінская агароднінная фабрыка», ААТ «Керамін», ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «Белаўтамаз», УП «Мінскводаканал», УП «Спецкамунаўтатранс», УП «Рэмаўтадар Партызанскага» раёна Мінска«, ДП «Рамаўтадар Кастрычніцкага раёна Мінска», РУП «Белмедпрэпараты», Упраўленне механізацыі будаўнічага КУП «Мінскметрабуд» і іншых. Усяго абяцаюць больш за 600 вакансій.
Ва ўдзельнікаў кірмашу будзе магчымасць падрабязна азнаёміцца з вакансіямі і ўмовамі працы, задаць пытанні, якія цікавяць, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю і нават запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу.
Пасля заканчэння мерапрыемства вакансіі будуць захаваны ў агульнарэспубліканскім банку вакансій на сайце http://gsz.gov.by/.
Звязда, 14 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/252/62278
Текущая дата: 21.01.2025