Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 210 дзён.
Якія падзеі адбыліся 4 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 4 чэрвеня
У 1634 годзе Палянаўскім мірам скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.
У 1918 годзе была апублікавана "Беларуская граматыка для школ" Браніслава Тарашкевіча.
Хто нарадзіўся 4 чэрвеня
1828 год: Пётр Бяссонаў, выдавец беларускага фальклору.
1946 год: Людміла Бржазоўская, беларуская савецкая артыстка балета, народная артыстка БССР.
Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі мастак Луі Сутэр і амерыканская актрыса Анджэліна Джалі.
4 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Васіліска.
У гэты дзень дзяўчыны збіраліся на рацэ, рабілі вянкі з бярозавых галінак і пускалі іх па вадзе. Калі вянок тануў, гэта было да няшчасця, калі ж трымаўся на вадзе – дзяўчыну чакаў шчаслівы лёс.
Калі 4 чэрвеня моцная мгла і шмат расы на траве – увосень будзе добры ўраджай. Спевы птушак прадвяшчаюць на бліжэйшыя дні добрае надвор`е.
Sputnik, 4 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/26/74386
Текущая дата: 15.11.2024