Якую прадукцыю і па якіх цэнах закупляе Белкаапсаюз у насельніцтва, расказала на прэс-канферэнцыі начальніца упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Аксана Скіндар.
"У залежнасці ад рэгіёна, сорту або якасці прадукцыі закупачныя цэны на бульбу складаюць ад Br0,80 да Br1 за 1 кг, на агуркі свежыя - Br1-1,80, таматы - ад Br2 да Br3. У залежнасці ад віду і сорту капусту свежую закупляем па Br0,70-1, а часнок - ад Br5 да Br7. Цэны на чарніцы ў залежнасці ад іх якасных параметраў вагаюцца ад Br3,5 да Br5,5 за 1 кг. Лісічкі каштуюць ад Br4 да Br10. Буякі культывуемыя закупляюцца ад Br7 да Br10, чорныя парэчкі - ад Br0,90 да Br3,5, а вішня - ад Br0,50 да Br3, калі яна сартавая і добрай якасці для рэалізацыі ў рознічнай гандлёвай сетцы", - расказала Аксана Скіндар.
Яна дадала, што гэтыя пазіцыі ў далейшым рэалізуюцца ўнутры Беларусі ў свежым выглядзе, а таксама прамысловым і перапрацоўчым прадпрыемствам. Дыяпазон у цэнах тлумачыцца тым, што частка прадукцыі менш якасная і якраз накіроўваецца на прамперапрацоўку. Так, звыш 50 працэнтаў закупленай у насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыі накіроўваецца перапрацоўчым прадпрыемствам.
"Цяпер намі ўжо закуплена 350 т чарніц, што на 72 працэнты больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года. Аб`ём нарыхтовак у 1,7 раза большы, чым у мінулым годзе. Чырвоных і чорных парэчак закуплена 50 т, буякоў культывуемых - 15 т, костачкавых - 15 т, агуркоў - 2,5 тыс. т, таматаў - 1,4 тыс. т, суніц садовых - 704 т, з якіх таварнай ягады 190 т", - падкрэсліла начальнік упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза.
23 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
23 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/26/74762
Текущая дата: 24.12.2024