Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 26 ліпеня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 158 дзён.

Якія падзеі адбыліся 26 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 26 ліпеня

У 1097 годзе ў Аповесці мінулых часоў упершыню згадваецца горад Пінск.
У 1662 годзе кароль Ян II Казімір Ваза спецыяльнай граматай абавязаў мінскіх мяшчан падпарадкоўвацца гарадскім законам, трымацца звычаяў и павіннасцей, у любых абставінах падпарадкоўвацца гарадскому магістрату і ўдзельнічаць у абароне гарадскіх умацаванняў.
У 1997 годзе ў Мінску адбыўся 2-гі з’езд беларусаў свету.

Хто нарадзіўся 26 ліпеня

1896 год: Уладзімір Варава, беларускі пісьменнік і журналіст
1953 год: Галіна Крываблоцкая, беларуская мастачка.

Таксама сёння нарадзіліся ірландскі драматург Бернард Шоу, швейцарскі псіхааналітык Карл Густаў Юнг і лідар брытанскай групы Ролінг Стоўнз Мік Джагер.

26 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Сабор архангела Гаўрыіла, адзін з трох, якія святкуюцца на працягу года. Таксама сёння шануюць памяць вялебнага Стэфана Саваіта, якога ў народзе называлі святы Сцяпан.

Сяляне спяшаліся сабраць ураджай перад тым, як пойдуць дажджы, таму ўвесь дзень праводзілі на полі і маліліся, каб нябёсы надалі ім больш сіл.

Калі пчолы з раніцы паляцелі на поле – надвор`е будзе добрае. А вось калі гракі сабраліся ў чараду – варта чакаць раннюю восень. Калі падчас дажджу дзьме заходні або паўночна-заходні вецер, дождж хутка скончыцца.

Sputnik, 26 ліпеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/26/74783
Текущая дата: 24.12.2024