Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзясят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 214 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень без тытуню. Якія яшчэ падзеі адбыліся 31 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 31 траўня
У 1919 годзе ў Варшаве створана Польска-беларускае таварыства.
У 2008 годзе ў Полацку адкрыты памятны знак "Геаграфічны цэнтр Еўропы".
Хто нарадзіўся 31 траўня
1952 год: Тамара Чабан, беларуская літаратуразнаўца.
1954 год: Сяргей Балянок, беларускі графік і мастак.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Канстанцін Паўстоўскі і рускі музыкант Уладзімір Кузьмін.
31 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Феадота Анкірскага і сямі дзеў пакутніц.
Святога Феадота ў народзе празвалі Фядот Дубоўнік, таму што ў гэты дзень на дубах пачынала разгортвацца лісце. Свята таксама насіла і іншую назву – Фядот Аўсянік. Лічылася, што калі дубы паспелі зазелянець, будзе добры ўраджай аўса.
Калі дуб зазелянеў раней, чым ясень, лета будзе сухое. Яблыні яшчэ квітнеюць – восень будзе позняя. Калі ад зямлі падымаецца пара, будзе дождж.
Sputnik, 31 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/27/74338
Текущая дата: 15.11.2024