Белорусский портал в Казахстане

МЗС правёў дабрачынную акцыю разам з замежнымі пасольствамі



Міністэрства замежных спраў Беларусі і замежныя дыпмісіі правялі сумесную дабрачынную акцыю #Разамздзецьмі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей, праходзіць у Беларусі ўжо чацвёрты раз. У ёй прынялі ўдзел больш за 20 пасольстваў, пяць прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, шэсць ганаровых консульстваў, Міжнародны жаночы клуб, а таксама супрацоўнікі МЗС.

Дыпламаты сабралі прыемныя і карысныя сюрпрызы для дзетак з Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку, Дзіцячага дома нумар 3 Мінска і Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

У МЗС выказалі падзяку дыпламатам з Азербайджана, Арменіі, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, В’етнама, Грузіі, Індыі, Ірана, Італіі, Катара, Кітая, Кубы, ААЭ, Палестыны, Расіі, Сірыі, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Швейцарыі, па Зімбабвэ, Замбіі, Ісландыі, Сербіі, Філіпін, прадстаўніцтвы Эканамічнага суда СНД, ЮНІСЕФ, ПРААН, СААЗ, МАМ за неабыякавыя адносіны, актыўны ўдзел і гатоўнасць падарыць радасць і ўсмешку дзецям.

«Супрацоўніцтва, дыялог, узаемная павага і разуменне — аснова стваральнага развіцця!» — падкрэслілі ў міністэрстве.

Звязда, 1 червеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/27/74360
Текущая дата: 15.11.2024