Гэты дзень з`яўляецца сто дзевяноста восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 168 дзён.
Якія падзеі адбыліся 16 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 16 ліпеня
У 1990 годзе быў заснаваны Музей гісторыі Магілёва.
Хто нарадзіўся 16 ліпеня
1940 год: Ніна Загорская, беларуская паэтэса.
Таксама сёння нарадзіўся расійскі спявак Рыгор Лепс.
16 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Мокія і Марка.
Дзень у народным календары лічыўся нешчаслівым. Імкнуліся не пачынаць ніякія новыя справы і сцерагчыся рознага ліха. У даўніну ў гэты час пачыналі сеяць мак. Яго зерне, паводле народных уяўленняў, валодала магічнымі ўласцівасцямі і магло абараніць гаспадара ад нячысцікаў. Да таго ж, ён лічыўся сімвалам дабрабыту і багацця.
Добрае надвор`е можна было прадказаць у гэты дзень па паводзінах казурак: калі іх шмат, дажджу не будзе. А вось калі свойскія жывёлы, каты і сабакі шмат спяць, гэта прадвяшчае непагадзь.
Sputnik, 16 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/27/74733
Текущая дата: 24.12.2024