Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 21 траўня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто сорак другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 224 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 21 траўня

У 1974 годзе быў пушчаны наваполацкі трамвай.

Хто нарадзіўся 21 траўня

1797 год: Дамінік Стэфановіч, музыкант і прапагандыст музычнай культуры.
1869 год: Мікалай Чуркін, беларускі кампазітар і фалькларыст.
1939 год: Валянціна Петрачкова, беларуская актрыса.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі мастак Альбрэхт Дзюрэр і амерыканская актрыса Файруза Балк.

21 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала і евангеліста Іаана Багаслова, які быў любімым вучнем Ісуса. Ён з`яўляецца аўтарам "Апакаліпсіса". Таксама ўспамінаюць Арсенія Вялікага і Арсенія Працавітага, хрысціянскіх святых, якія жылі ў IV i XIV стагоддзях.

Апостала Іаана ў народзе празвалі Янам Пшанічнікам. У гэты дзень сеялі пшаніцу, а гаспадыні рабілі пшанічныя пірагі, таму што верылі, што тады ўраджай зерня будзе добрым.

Калі 21 траўня ідзе дождж, гэта прадвяшчае багаты ўраджай грыбоў.

Калі ўвечары неба чырванее, гэта значыць, надвор`е будзе добрае.

Sputnik, 21 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/29/74215
Текущая дата: 15.11.2024