Белорусский портал в Казахстане

Азімы рапс на зерне ў Беларусі ўбралі з 14,1 працэнта плошчаў



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Азімы ячмень убраны на плошчы 184 тыс. га - гэта 69,9 працэнта да ўборачнай плошчы (да аналагічнай даты ў мінулым годзе - 30,4 працэнта), а намалочана 638,1 тыс. т (на год раней - 205,5 тыс. т) з ураджайнасцю 34,7 ц/га. Азімы рапс на зерне ўбраны на 52,8 тыс. га, што складае 14,1 працэнта да ўборачнай плошчы (у мінулым годзе - 0,23 працэнта), а намалочана 112,3 тыс. т (на год раней 0,98 тыс. т) з ураджайнасцю 21,3 ц/га. Лён выцераблены на плошчы 5,27 тыс. га (11,74 працэнта), калі ў мінулым годзе работы па гэтай культуры яшчэ не пачаліся.

Травы другога ўкосу скошаны на 533 тыс. га (50,5 працэнта ад плана). Убраны травы другога ўкосу на плошчы 471,6 тыс. га, што складае 88,5 працэнта да скошанага. Пасля першага ўкосу травы падкормлены на 281,8 тыс. га плошчаў, што складае 20,1 працэнта.

Нарыхтавана 9551,5 тыс. т сенажу - 71,7 працэнта да плана (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 330,9 тыс. т), 320,4 тыс. т сена (45,8 працэнта) і 234,7 тыс. т сіласу (1,14 працэнта). Травяных кармоў нарыхтавана 29,6 працэнта ад плана.

9 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/3/74680
Текущая дата: 17.09.2024