Белорусский портал в Казахстане

Маніторынг выбараў Прэзідэнта ажыццяўлялі больш за 44 тыс. нацыянальных і 486 міжнародных наглядальнікаў



Аб гэтым паведаміў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка на пасяджэнні ЦВК.

"За ходам прэзідэнцкай кампаніі ажыццяўлялі назіранне 44 361 нацыянальны, а таксама 486 замежных (міжнародных) наглядальнікаў з 52 краін свету, у тым ліку місія наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў, місія наглядальнікаў ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, прадстаўнікі дэлегацыі Панафрыканскага парламента, дэлегацыя МЗС КНР, прадстаўнікі 17 цэнтральных выбарчых органаў замежных дзяржаў, а таксама эксперты ў сферы выбарчага права і тэхналогій. ЦВК Беларусі былі акрэдытаваны прадстаўнікі з 17 краін Еўропы, 15 краін Азіі, 9 краін СНД, 7 краін Афрыкі, з 4 краін амерыканскага кантынента", - расказаў Ігар Карпенка.

ЦВК Беларусі для замежных (міжнародных) наглядальнікаў былі падрыхтаваны: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, памятка для замежных (міжнародных) наглядальнікаў, якія ў тым ліку былі перакладзены на англійскую мову. Міністэрствам культуры для замежных (міжнародных) наглядальнікаў было забяспечана бясплатнае наведванне музеяў г. Мінска. Саветамі дэпутатаў былі прыняты рашэнні аб бясплатным праездзе ў грамадскім транспарце ў гарадах у дзень выбараў.

"У ЦВК Беларусі прайшлі двухбаковыя сустрэчы з дэлегацыямі выбарчых органаў Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Венесуэлы, Інданезіі, М`янмы, Пакістана, Турцыі, Ірана, Філіпін, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. У час сустрэч кіраўнікі і прадстаўнікі выбарчых органаў замежных дзяржаў выказалі ўзаемную цікавасць да ўзаемадзеяння ў рамках міжнароднага назірання, а таксама да абмену інфармацыяй і досведам электаральных практык. Дасягнута дамоўленасць аб падрыхтоўцы двухбаковых пагадненняў. Ход выбарчай кампаніі абмяркоўваўся з кіраўнікамі місій СНД, ШАС. Прайшлі пашыраныя сустрэчы з наглядальнікамі ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД, АДКБ, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, дэлегацыяй ад Панафрыканскага парламента", - дапоўніў кіраўнік ЦВК.

3 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/3/77027
Текущая дата: 23.02.2025