Аб гэтым паведамілі ў музеі.
У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа 10 ліпеня адкрыецца часовая экспазіцыя "Мой Мінск старадаўны, магутны і слаўны", прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Класік беларускай паэзіі Якуб Колас у час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ва Узбекістане, куды была пераведзена Акадэмія навук БССР. Там ён правёў каля двух з палавінай гадоў. Знаходзячыся ў эвакуацыі, ён перажываў за Радзіму, і вынікам гэтага стаў шэраг вершаў і рукапісаў. Як расказалі ў музеі, яны стануць часткай экспазіцыі. А дапоўняць работы паэта ілюстрацыямі прыгожых месцаў Узбекістана, намаляваных з натуры рознымі пакаленнямі сям`і Левіных. Якуб Колас вызваленню Мінска прысвяціў верш і шэраг артыкулаў, якія будуць прадстаўлены на выставе.
У экспазіцыі таксама пакажуць матэрыялы з асабістага архіва Якуба Коласа і сямейнага збору яго нашчадкаў. А фонам стануць ілюстрацыі Мінска вядомага беларускага архітэктара Леаніда Левіна. Многія з іх будуць паказаны ўпершыню.
5 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
5 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/30/74614
Текущая дата: 24.12.2024