СК аб выратаваных бежанцах.
«Калі ўбачым вас яшчэ раз на нашай тэрыторыі — будзеце тут паміраць» — гэту фразу пачулі ў свой адрас збітыя латвійскімі ваеннаслужачымі бежанцы, паведамілі ў СК.
Пецярых збітых замежнікаў беларускія пагранічнікі знайшлі днём 15 чэрвеня на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Пазней ім аказалі медыцынскую дапамогу ва ўстанове аховы здароўя.
Аказалася, што бежанцы накіроўваліся ў Германію — гэта яны расказалі следчаму на допыце. Ваеннаслужачыя ў Латвіі адабралі ў пацярпелых грошы і мабільныя тэлефоны, а таксама ваду і ежу. Да замежнікаў прымянілі электрашокер, затым жорстка іх збілі, а пасля падвезлі да граніцы з Беларуссю і прымусілі яе перайсці. «Калі ўбачым вас яшчэ раз на нашай тэрыторыі — будзеце тут паміраць», — заявілі ім латвійскія вайскоўцы.
Як адзначылі ў СК, следчыя ў чарговы раз задакументавалі акты жорсткасці адносна бежанцаў.
Звязда, 17 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/32/74498
Текущая дата: 25.12.2024