Яны груба парушалі грамадскі парадак, заклікалі да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і кідалі камяні ў спецтранспарт праваахоўнікаў.
Інцыдэнт з удзелам 17-гадовых жыхароў райцэнтра адбыўся на бульвары Юнацтва 11 жніўня. Па версіі следства, падчас удзелу ў несанкцыянаваным мітынгу непаўналетнія наўмысна, груба парушаючы грамадскі парадак і не жадаючы выконваць патрабаванні прадстаўнікоў улады, аказалі відавочнае супрацьдзеянне, выказвалі слоўныя пагрозы і заклікі да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.
— У далейшым, рэалізуючы свой злачынны намер, выкарыстоўваючы знойдзеныя імі камяні сталі кідаць іх у кірунку аднаго з пунктаў прыпынку грамадскага транспарту, дзе ў той час быў спецыяльны грузавы аўтамабіль вайсковай часці 5525, у якім знаходзіліся вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, — такую інфармацыю паведамляе інтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь. — У выніку абвінавачаныя пашкодзілі аўтамабільнае ветравое шкло і кузаў аўтамабіля, учыніўшы вайсковай часці матэрыяльную шкоду ў памеры 160 рублёў.
Як адзначаецца прыгаворам суда, абвінавачаныя прызнаныя вінаватымі ў актыўным удзеле ў здзяйсненні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Кожнаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год.
— У адпаведнасці з часткамі 1 і 5 артыкула 78 КК Беларусі прызначанае пакаранне пастаноўлена не прыводзіць у выкананне, калі на працягу гадавога выпрабавальнага тэрміну абвінавачаныя не ўчыняць новыя злачынствы і будуць выконваць ускладзеныя на іх судом абавязкі, — паведамляе інтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь.
Мера стрымання да ўступлення прысуду ў законную сілу зменена з хатняга арышту на падпіску аб нявыездзе. Іскавае патрабаванне пракурора Мазырскага раёна ў інтарэсах дзяржавы ў асобе в/ч 5525 аб спагнанні нанесенай шкоды перададзена на разгляд у парадку грамадзянскага судаводства.
Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Наталля Капрыленка
Звязда, 1 снежня 2020
Звязда, 1 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/329/57324
Текущая дата: 20.11.2024