Гэты дзень з`яўляецца сто шэсцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 201 дзень.
Якія падзеі адбыліся 13 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 13 чэрвеня
У 1746 годзе ў Нясвіжы ў летняй рэзідэнцыі Альба адбылося прадстаўленне камедыі "Дасціпнае каханне" Ф.У.Радзівіл.
Хто нарадзіўся 13 чэрвеня
1702 год: Міхал Казімір Радзівіл "Рыбанька", вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат.
1834 год: Канстанцін Вераніцын, удзельнік літаратурнага жыцця на Беларусі, імаверны аўтар паэмы "Тарас на Парнасе".
Таксама сёння нарадзіліся брытанскі фізік Джэймс Максвел і амерыканскі матэматык Джон Нэш.
13 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Узнясенне Гасподняе.
Таксама сёння шануюць памяць апостала ад 70 Ерма і пакутніка Ермію Команскага.
У народным календары дзень атрымаў назву Ярома-распрагальнік, таму што ў гэтыя дні заканчвалі сяўбу і іншыя палявыя працы.
Коням у гэты дзень дзякавалі за працу, давалі ласункі і мылі.
Працаваць на кані 13 чэрвеня лічылась дрэнным, таму што жывёла магла захварэць.
Коням у гэты дзень дзякавалі за працу, давалі ласункі і мылі.
Працаваць на кані 13 чэрвеня лічылась дрэнным, таму што жывёла магла захварэць.
Назіралі за надвор`ем. Калі ўвечары не было расы, назаўтра будзе дождж. Калі сонечна, то і на ўборку ўраджаю надвор`е будзе добрае.
Sputnik, 13 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/33/74441
Текущая дата: 25.12.2024