Крымінальныя справы за крадзеж і перавышэнне ўлады заведзены ў адносінах да антыкрызіснага кіраўніка акцыянернага таварыства Магілёўскай вобласці, якое спецыялізуецца на перапрацоўцы і кансерваванні садавіны і агародніны, і з 2015 года знаходзіцца ў стадыі санацыі.
Злоўжыванні выявіліся падчас праверкі суб’екта гаспадарання ўпраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці.
— Антыкрызісны кіраўнік заключаў фіктыўныя дагаворы арэнды з суб’ектамі гаспадарання Расійскай Федэрацыі, у выніку чаго з разліковага рахунка прадпрыемства ў студзені 2018 года i ў сакавіку 2019-га было пералічана больш чым 28 тысяч рублёў, — адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення Святлана Калодзістая. — Акрамя гэтага, у 2016-м і 2019-м гадах афармляліся дагаворы на перапрацоўку давальніцкай сыравіны, пры якіх аплата работ таварыства наўмысна заніжалася ў 1,5–2 разы. Як вынік, таварыства недаатрымала больш чым 3,4 мільёна рублёў выручкі, а сама дзейнасць па перапрацоўцы сыравіны стала стратнай. Былі і іншыя парушэнні.
Нэлі Зігуля
Звязда, 25 лістапалда 2020
Звязда, 25 лістапалда 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/332/57185
Текущая дата: 20.11.2024