Такім меркаваннем падзялілася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана Барташ.
"Цалкам натуральна, што людзі, пражываючы ў адной краіне, маюць розныя погляды і меркаванні. Але мы існуём у цывілізаваным грамадстве, дзе неабходна ўмець слухаць і чуць, спрабаваць зразумець і пры неабходнасці знаходзіць кампраміс з тымі, чые погляды адрозніваюцца ад тваіх. Усе крызісныя сітуацыі важна вырашаць без агрэсіўных разладаў і сутычак, а шляхам размовы і спроб зразумець адзін аднаго. Гэта да таго, што разлад у беларускім грамадстве, які цяпер наспявае, важна пераадолець, і зрабіць гэта трэба культурна. Ні ў якім разе нельга разбурыць цэласнасць нацыі, якая так доўга фарміравалася, развівалася", - сказала Святлана Барташ.
Дэпутат таксама адзначыла, што грамадства моцнае, калі яно з`яднанае. Беларусы неаднаразова паказвалі, што ў крызісных сітуацыях здольны з`яднацца і дапамагчы адзін аднаму, дэманстравалі ўсяму свету свае лепшыя якасці.
"Не варта пагардліва ставіцца да таго, што многія пакаленні стараліся стварыць, таму цяпер увесь народ павінен разумець: трэба зрабіць усё магчымае, каб захаваць нашу нацыянальную еднасць", - падкрэсліла Святлана Барташ.
23 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
"Не варта пагардліва ставіцца да таго, што многія пакаленні стараліся стварыць, таму цяпер увесь народ павінен разумець: трэба зрабіць усё магчымае, каб захаваць нашу нацыянальную еднасць", - падкрэсліла Святлана Барташ.
23 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/332/57245
Текущая дата: 20.11.2024