Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 20 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 120 847 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1457 выпадкаў.
100 749 чалавек больш не хварэюць.
Усяго праведзена 3 009 490 тэстаў на каранавірус.
Памерлі 1 081 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — амаль 56,9 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,36 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 11,8 млн заражаных, Індыя — больш за 9,0 млн, Бразілія — больш за 5,9 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 20 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/333/57057
Текущая дата: 20.11.2024