У Беларусі ў студзені-кастрычніку 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю 3,08 млн кв.м жылля. Гэта на 6,9 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 35,3 тыс. кватэр.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 176,1 тыс. кв.м, або 38,2 працэнта ўсяго ўведзенага жылля.
З уведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 889,8 тыс. кв.м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена 965,3 тыс. кв.м, або 31,3 працэнта ўводу па краіне.
19 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
19 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/334/57244
Текущая дата: 20.11.2024