Белорусский портал в Казахстане

Больш за 15 тыс. дрэў высадзілі ў Мінску ў рамках праекта «Зялёны двор разам!»



У рамках праекта «Зялёны двор разам!» у сталіцы ўжо высадзілі 15,2 тыс. дрэў і 34,5 тыс. кустоў, распавёў на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый генеральны дырэктар УП «Мінскзеленбуд» Ігар Кушнярэвіч.

Пасадкі выконваліся на 233 участках з 260, якія прапанаваныя на сайце праекта.

У цэлым жа ў сталіцы з пачатку года высаджаны 22 тыс. дрэў і 157 тыс. кустоў, у тым ліку ў перыяд восеньскага месячніка па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні — больш за 6,4 тыс. дрэў і 84,8 тыс. хмызнякоў.

Актыўна ўдзельнічалі ў гэтым працэсе працоўныя калектывы, грамадскія аб’яднанні, моладзь. З іх дапамогай азелянялі скверы, паркі і вуліцы, у тым ліку МКАД, дзе пасадзілі 527 дрэў і каля 50,2 тыс. кустоў, у асноўным у Цэнтральным, Савецкім, Першамайскім і Фрунзенскім раёнах, — сказаў Кушнярэвіч.

Ён таксама дадаў, што прыведзены ў парадак цяжкадаступныя ўчасткі на берагах водных аб’ектаў. Валанцёры і работнікі зялёнага будаўніцтва працавалі ў поймах рэк Свіслачы, Лошыцы, Мышкі і інш.

Звязда, 13 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/336/56919
Текущая дата: 20.11.2024