Белорусский портал в Казахстане

Дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі член Савета Рэспублікі Алег Румо лічыць, што ўрач не мае маральнага права не аказваць дапамогу



Так Алег Румо пракаментаваў заклікі да забастовак медыкаў.

"Урач не мае маральнага права не аказваць дапамогу чалавеку, калі можа яе аказаць, хто б гэты чалавек ні быў, нават калі гэта асабісты вораг, класавы вораг або злачынец", - сказаў Алег Румо.

Дырэктар цэнтра адзначыў, што ён для таго халат і надзяваў, каб "ворага свайго асабістага лячыць, а не толькі таго, каго люблю".

"Якія наогул медыкі могуць разважаць аб тым, каб не лячыць чалавека? Гэта не ўрачы, гэта поўная адсутнасць прафесіі", - дадаў ён.

11 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/337/56871
Текущая дата: 20.11.2024