Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Прывычны рэжым работы відазмяняецца з-за эпідэміялагічнай сітуацыі. Зноў становіцца актуальным анлайн-праект «#ЦКнасвязи», арганізаваны на старонцы ЦК «Віцебск» у Instagram. У новым сезоне ён будзе ўключаць шмат цікавых мерапрыемстваў. Першым з іх стане музычна-паэтычная сустрэча з удзельнікам народнага тэатра-студыі аўтарскай песні Леанідам Аляксандравым, якая адбудзецца ў рамках кватэрніка 31 кастрычніка. Усе наступныя лістападаўскія сустрэчы будуць праводзіцца па вечарах пятніцы.
У Цэнтры культуры «Віцебск» акцэнтавалі ўвагу на важнасці забеспячэння і выканання мер бяспекі. Ва ўстанове культуры з гэтай мэтай уводзяцца раздзедбныя ўваходы і выхады для наведвальнікаў, а таксама гардэробы для ўдзельнікаў творчых калектываў. Вучэбны расклад творчых калектываў зменены з улікам дробнагрупавых заняткаў і падтрымання гігіенічна бяспечнага стану, санітарнай апрацоўкі памяшканняў і танцавальных класаў. Акрамя таго, прадаўжае дзейнічаць рэжым сацыяльнага дыстанцыравання, які дае магчымасць скараціць непасрэдныя кантакты людзей.
Звязда, 31 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/340/56707
Текущая дата: 20.11.2024