Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 2 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 100 400 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 941 выпадак. Усяго праведзена 2 537 798 тэстаў на каранавірус.
87 400 чалавек больш не хварэюць.
Памерлі 989 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 46,1 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,1 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 9,1 млн заражаных, Індыя — больш за 8,1 млн, Бразілія — больш за 5,5 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 2 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/340/56727
Текущая дата: 20.11.2024