Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў удзельнікаў беспарадкаў і тых, хто спрабуе дэстабілізаваць інфраструктуру дзяржавы. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў 30 кастрычніка на сустрэчы з калектывам МУС.
"Мы цярпелі. Я адразу акрэсліў: ёсць чырвоныя лініі. І не дай бог нехта іх пераступіць. Яны іх пераступілі па многіх напрамках, я аб гэтым гаварыў. Таму тыя, хто сёння выходзіць на чыгунку, тыя, хто вешае фашысцкія сцягі на лініі электраперадачы, словам, тыя, хто сёння спрабуе разбурыць, дэстабілізаваць інфраструктуру дзяржавы, павінны ведаць: з сённяшняга дня, асабліва ў кватэрах грамадзян, куды яны хаваюцца, мы ў палон нікога не бяром, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Калі нехта дакранецца да ваеннаслужачага (я ўжо заўвагу рабіў генералам), ён павінен пайсці адтуль як мінімум без рук. Я гавару гэта публічна, каб усе разумелі нашу далейшую рашучасць. Далей - усё. Нам адступаць няма куды, і мы адступаць не збіраемся. Хто гатовы, будзем дзейнічаць".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што арганізатары і ўдзельнікі беспарадкаў і несанкцыянаваных акцый ужо прайшлі па метадычцы каляровых рэвалюцый сем або восем розных этапаў, падышоўшы да апошніх, якія характарызуюцца радыкалізацыяй.
Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым адзначыў, што неабходна рэагаваць "прыгожа, каб камар носа не падтачыў".
"Мы сёння жывём не ў вакууме. Гэта не сярэдзіна мінулага стагоддзя. Часы змяніліся, і вы гэта цудоўна бачыце і ведаеце. І толькі той пераможа, хто мае жалезную волю і цярплівасць", - падагульніў ён.
30 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
"Мы сёння жывём не ў вакууме. Гэта не сярэдзіна мінулага стагоддзя. Часы змяніліся, і вы гэта цудоўна бачыце і ведаеце. І толькі той пераможа, хто мае жалезную волю і цярплівасць", - падагульніў ён.
30 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/341/56637
Текущая дата: 20.11.2024