Белорусский портал в Казахстане

Усе беларускія ўдзельнікі пострэгістрацыйных даследаванняў расійскай вакцыны супраць каранавіруса «Спадарожнік V», якія атрымалі першы кампанент прэпарата, адчуваюць сябе здавальняюча



Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя.

«Усяго скрынінг прайшлі 109 пацыентаў, вакцынаваны 100 чалавек», — гаворыцца ў паведамленні. Пры гэтым удакладняецца, што дзевяць пацыентаў не прайшлі скрынінг па розных прычынах: з-за станоўчых аналізаў на COVID-19 (у тым ліку наяўнасці антыцел), павышанай тэмпературы на момант рандамізацыі і г. д.

У даследаваннях удзельнічаюць мінскія паліклінікі нумар 4 (уключана 20 пацыентаў), нумар 5 (20 пацыентаў), нумар 14 (28 пацыентаў), нумар 28 (32 пацыенты).

Праз 21 дзень пасля першага ўвядзення прэпарата добраахвотнікі атрымаюць другі кампанент.

Усе ўдзельнікі назіраюцца на працягу 180 дзён з моманту першай вакцынацыі. Спецыялісты ацэньваюць эпідэміялагічную эфектыўнасць, імунагеннасць і бяспеку вакцыны.

Звязда, 30 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/341/56639
Текущая дата: 20.11.2024