Белорусский портал в Казахстане

Сотням "моцных хлопцаў" забаранілі ўезд у Беларусь



Па словах памежнікаў, ніхто з іх пры спробе выехаць у краіну не змог патлумачыць мэту наведвання.

Беларускія памежнікі адзначаюць рост колькасці замежнікаў спартыўнага целаскладу, якія спрабуюць уехаць у краіну з незразумелымі мэтамі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ДПК Беларусі Антон Бычкоўскі.

У Беларусі з 9 жніўня праходзяць вулічныя пратэстныя акцыі, міліцыя заяўляе, што ў апошні час у іх удзельнічае ўсё больш "радыкальна настроеных асоб".

"За мінулы тыдзень на беларускай мяжы ва ўездзе ў нашу краіну з розных падставаў адмоўлена 595 замежнікам", - паведаміў Бычкоўскі.

Паводле яго слоў, абсалютная большасць з іх - гэта "дужыя маладыя людзі, спартыўнага целаскладу, якія ніяк не змаглі патлумачыць або пацвердзіць мэты прыбыцця ў Беларусь".

Прадстаўнік ДПК адзначыў, што практычна ўсе з названых асоб спрабавалі ўехаць з суседніх з намі краін - Украіны, Польшчы і Літвы".

Мінск, 26 кастрычніка 2020
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/343/56608
Текущая дата: 20.11.2024