Белорусский портал в Казахстане

СААЗ: Беларусь спраўляецца з галоўнай задачай у сувязі з COVID-19 - аказаць меддапамогу ўсім маючым у гэтым патрэбу



Сістэмай аховы здароўя, медыцынскімі работнікамі краіны праводзіцца вельмі вялікая работа.

Беларуская сістэма аховы здароўя спраўляецца з галоўнай задачай у сувязі з COVID-19 - аказаць меддапамогу ўсім маючым у гэтым патрэбу, заявіў афіцыйны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў на сустрэчы ў Міністэрстве аховы здароўя ў сувязі з завяршэннем яго работы на гэтай пасадзе.

"Эпідэмія COVID-19 - гэта сур`ёзны выклік і своеасаблівы экзамен не толькі для Беларусі, але для ўсяго свету, - сказаў Батыр Бердыклычаў. - Цяпер назіраецца другі ўздым захваральнасці. Чакаецца, што гэта так званая другая хваля будзе цяжкая. Гэта кладзецца вялікай нагрузкай і на сістэму аховы здароўя, і на эканоміку краіны ў цэлым. Гэта праблема актуальна для ўсіх краін".

Што датычыцца Беларусі, то тут, паводле яго слоў, спраўляюцца з сітуацыяй. "Важная задача сістэмы аховы здароўя краіны - забяспечыць неабходную медыцынскую дапамогу, каб усе маючыя ў гэтым патрэбу людзі маглі атрымаць яе своечасова. Для гэтага ў сістэме аховы здароўя праводзіцца вялікая работа, і на сёння сістэма можа справіцца з узрастаючай нагрузкай", - сказаў ён.

Наконт крытыкі ў бок беларускага шляху барацьбы з каранавірусам Батыр Бердыклычаў заўважыў, што існуюць пэўныя моманты, не заўсёды медыцынскія, якія патрабуюць дадатковай увагі, але разам з тым сістэмай аховы здароўя, медыцынскімі работнікамі краіны праводзіцца вельмі вялікая работа, і гэта важна прызнаць.

20 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/345/56497
Текущая дата: 20.11.2024