Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 16 кастрычніка ў Беларусі зарэгістраваны 86 392 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 2 170 047 тэстаў на каранавірус.
78 990 чалавек больш не хварэе.
Памёр 921 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 38,9 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,1 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 7,9 млн заражаных, Індыя — больш за 7,3 млн, Бразілія — больш за 5,1 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 16 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/346/56444
Текущая дата: 20.11.2024