Мерапрыемства пройдзе 31 кастрычніка і 1 лістапада ў Магілёве. Заяўкі могуць падаць усе жадаючыя на сайце festivali.by да 21 кастрычніка бягучага года.
— Для кожнага творчага чалавека вельмі важна паказаць свой талент знакамітаму журы, рэжысёрам, прадзюсарам, прадстаўнікам культуры і ўладам горада, быць заўважаным і ў далейшым запатрабаваным у канцэртах і праектах рознага ўзроўню. Наш конкурс-фестываль накіраваны менавіта на прадастаўленне такой магчымасці. Конкурс праходзіць у пяці намінацыях: вакальная, харэаграфічная, інструментальная, тэатральная і выяўленчая творчасць. Лепшым у кожнай з намінацый мы стараемся забяспечыць магчымасць развіцця. Напрыклад, удзельніца першага RoskvitBY Ілона Камоска ў гэтым годзе будзе ўжо вядучай, а ўладальнікі Гран-Пры запрошаны на прэс-канферэнцыю з удзелам аргкамітэта і СМІ, — расказаў аўтар праекта Аляксандр Лаўрыновіч.
RoskvitBY сёлета падтрымлівае Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт. Актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта прымае намеснік старшыні гарвыканкама Ала Галушка:
«Праект становіцца важным як для культуры, так і для горада ўвогуле. У трэці раз да нас у Магілёў прыедуць таленавітыя ўдзельнікі з усёй краіны. І ў чарговы раз Магілёў гасцінна сустрэне гасцей. Аргкамітэт конкурсу-фестывалю ўпэўнены, што RoskvitBY стане яркай старонкай у творчай біяграфіі кожнага ўдзельніка», — падкрэсліла Ала Галушка.
Усе канкурсанты атрымаюць фірмовы падарунак і дыплом, а таксама змогуць пазмагацца за галоўны прыз — вадкакрышталічны тэлевізар і званне абсалютнага пераможцы.
Азнаёміцца з Палажэннем і падаць Заяўку на ўдзел можна да 21 кастрычніка на сайце.
Надзея Нікалаева
Звязда, 6 кастрычніка 2020
Звязда, 6 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/349/56332
Текущая дата: 20.11.2024