Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 29 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 78 260 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзены 1 841 704 тэсты на каранавірус.
74 320 чалавек больш не хварэюць.
Памерлі 828 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 33,5 млн чалавек, пры гэтым больш за 994 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 7,3 млн заражаных, Індыя — больш за 6,1 млн, Бразілія — больш за 4,7 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 29 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/350/56274
Текущая дата: 20.11.2024