Выпуск сеткавага выдання tut.by прыпыняецца з 1 кастрычніка да 30 снежня 2020 года, паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства інфармацыі Беларусі.
«У перыяд з 7 жніўня 2020 года па 15 верасня 2020 года ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» было вынесена чатыры пісьмовыя папярэджанні ў сувязі з парушэннем пры выпуску сеткавага выдання tut.by арт.4 і арт.49 Закона аб СМІ. Дадзеныя меры рэагавання прымаліся міністэрствам па зваротах дзяржаўных органаў, якія выявілі ў межах кампетэнцыі інфармацыю, распаўсюд якой забаронены. Пасля дэталёвага аналізу публікацый пісьмовыя папярэджанні выносіліся ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам. У судовым парадку яны абскарджаны не былі.
Важна пры гэтым разумець, што ў адпаведнасці з п.п.2.2 п.2 арт.51 Закона аб СМІ рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі можа прад’явіць у суд іск аб спыненні выпуску сродку масавай інфармацыі ў выпадку вынясення юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, альбо заснавальніку (заснавальнікам) сродкі масавай інфармацыі на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў.
«Прымаючы пад увагу літару закона, Міністэрства інфармацыі прад’явіла ў суд іск аб спыненні выпуску сеткавага выдання tut.by, маючы на тое больш чым поўныя падставы», - гаворыцца ў паведамленні.
Вызначэннем Эканамічнага суда горада Мінска ад 25 верасня 2020 года іскавая заява была прынята і распачата вытворчасць па справе. Згодна з п.п.1.2 п.1 арт.50 Закона аб СМІ выпуск сродку масавай інфармацыі можа быць прыпынены на тэрмін да трох месяцаў рашэннем рэспублiканскага органа дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі ў выпадку, калі ён прад’явіў у суд іск аб спыненні выпуску сродку масавай інфармацыі.
Звязда, 29 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/350/56282
Текущая дата: 20.11.2024