З палігона Капусцін Яр, дзе праходзіла вучэнне, беларускія вайскоўцы прыбылі расійскімі бартамі, паведамляе Міністэрства абароны.
Спачатку яны прыбылі на верталётах Мі-8 і Мі-26 з палявога лагера да аэрадрома Прыволжскі, затым - на самалётах Іл-76МД да аэрадрома Баранавічы. Пасля чаго аўтамабільным транспартам батальённая тактычная група асобнай механізаванай брыгады адправілася ў пункт пастаяннай дыслакацыі.
Звязда, 29 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/350/56284
Текущая дата: 20.11.2024