Белорусский портал в Казахстане

У сталіцы Беларусі на выхадных абмяжуюць рух па Партызанскім праспекце



Рух у Мінску на ўчастку пр. Партызанскага ад вул. Варвашэні да скрыжавання з МКАД будзе абмежаваны 26 і 27 верасня, паведамілі ў МУС.

Так, па няцотным баку згаданага ўчастка рух абмяжуюць 26 верасня з 1:30 да 6:00, а па цотным — з 21:00 26 верасня да 6:00 27 верасня і з 21:00 27 верасня да 5:00 28 верасня.

У ДАІ просяць ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні маршруту і прыносяць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Звязда, 25 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/351/56239
Текущая дата: 20.11.2024