Ініцыятарам праекта выступіла дасведчаны практыкуючы перакладчык-сінхраніст, аўтар унікальнага для Беларусі «Курса-інтэнсіву для пачынаючых перакладчыкаў кітайскай мовы» Наста Сямашка.
«Перакладчыцкая майстэрня» — гэта бясплатны клуб для тых, хто цікавіцца перакладам з кітайскай мовы або на кітайскую мову, і хоча адпрацоўваць і ўдасканальваць практычныя навыкі ў асяродку калег.
Тэматычныя сустрэчы ў межах майстэрні праходзяць у афлайн- фармаце адзін раз на два тыдні па суботах. Практычныя трэнінгі арыентаваны на працу ў парах і малых группах і калектыўны разбор актуальных тэм і канкрэтных пытанняў, якія выклікаюць цяжкасці пры перакладзе.
Стаць удзельнікам «Перакладчыцкай майстэрні» можа любы жадаючы: вопытныя і маладыя перакладчыкі, выкладчыкі і студэнты.
Бліжэйшая сустрэча на тэму «Уладары лічбаў» запланавана на 3 кастрычніка ў 14.00 (вул. Рэвалюцыйная, 11, каб. 103).
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/351/56256
Текущая дата: 20.11.2024