Суд Заводскага раёна Мінска вынес прысуд былому галоўнаму архітэктару горада Паўлу Лучыновічу.
Суд прызначыў абвінавачанаму за хабарніцтва 1 год 5 месяцаў пазбаўлення волі. Па амністыі ён вызвалены на адзін год. Акрамя таго, залічаны тэрмін утрымання пад вартай. У выніку пакаранне лічыцца адбытым.
Павел Лучынович на пяць гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.
Былога старшыню камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама выкрылі ў хабарніцтве супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Яго затрымалі ў Мінскім раёне ў сакавіку 2019 года пасля атрымання iм $4 тыс. ад індывідуальнага прадпрымальніка ўзамен на спрыяльнае вырашэнне пытанняў па ўзгадненні праектных рашэнняў.
Звязда, 23 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/352/56196
Текущая дата: 20.11.2024