Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 18 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 75 230 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 700 790 тэстаў на каранавірус.
73 098 чалавек больш не хварэе.
Памерлі 773 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 30,1 млн чалавек, пры гэтым больш за 946 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6,6 млн заражаных, Індыя — больш за 5,2 млн, Бразілія — больш за 4,4 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 18 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/354/56066
Текущая дата: 20.11.2024