Інфармацыя пра гэта, як паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны», размешчана ў Telegram-канале Генпракуратуры.
Мужчына паведаміў аб мінаванні ГЦ «Дана Мол» 23 мая, каб звярнуць увагу на праблему небяспекі заражэння каранавірусам. За гэта яму пагражае месяц арышту.
Падчас званка на лінію 101 з мабільнага тэлефона падазраваны знаходзіўся каля гандлёвага цэнтра. Аператара ён праінфармаваў аб нібыта запланаваным выбуху ў ГЦ «Дана Мол».
На месца выязджалі следча-аператыўная група, спецыяліст ДКСЭ, сапёрна-піратэхнічны разлік вайсковай часці ўнутраных войскаў МУС, супрацоўнікі МНС. Як праінфармавалі ў пракуратуры, выезд абышоўся структурам у 260 руб.
Пасля таго як удалося ўстанавіць асобу падазронага, ён патлумачыў, што зрабіў ілжывае паведамленне з-за небяспекі заразіцца COVID-19 і каб прыцягнуць увагу да гэтай праблемы. Ён адзначыў, што ў будынку цэнтра былі адкрытыя толькі адны ўваходныя дзверы для значнага патоку людзей.
Мужчына цалкам кампенсаваў выдаткі за выезд на месца супрацоўнікаў спецслужбаў. Яго віну ў заведама ілжывым паведамленні пра выбух прызналі. У якасці пакарання яму прызначаныя месяц арышту і канфіскацыя мабільнага тэлефона, які, па матэрыялах справы, лічыцца сродкам здзяйснення злачынства.
Прысуд у законную сілу не ўступіў.
Звязда, 11 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/356/55996
Текущая дата: 20.11.2024