Белорусский портал в Казахстане

Пісьменнік Віктар Праўдзін прэзентаваў у Бялынічах твор «Парыж, Эйфелева вежа...»



На свята з Мінска прыехала цэлая група пісьменнікаў грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» на чале з намеснікам старшыні Аленай Стэльмах.

«Парыж, Эйфелева вежа...» Гэта новы твор Віктара Праўдзіна, які ён сёння прэзентуе на XXVII Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах. 

Творчая каманда вітала жыхароў Бялыніч у школе мастацтваў, дзе адбылася творчая імпрэза пад назвай «Роднае слова — светлае слова». На ім свае лепшыя песні праспяваў Кастусь Цыбульскі. 

Пісьменнікі таксама пабывалі ў СПК «Калгас «Радзіма», дзе Віктар Праўдзін прэзентаваў сваю кнігу «Парыж, Эйфелева вежа...» Твор, дарэчы, пра сучаснае жыццё, а асобныя героі яго жывуць і працуюць у гэтай гаспадарцы. 

Прозвішчы зменены, але персанажы вельмі пазнавальныя, кажа аўтар. Яны, дарэчы, атрымалі кнігу ў падарунак. 

Пісьменнікі прачыталі для працаўнікоў гаспадаркі вершы, а Эдуард Ханок праспяваў для іх свае песні.

Нэлі Зігуля
Звязда, 5 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/357/55953
Текущая дата: 20.11.2024