Людзі даволі часта і лёгка прызнаюць, што сталі ахвярамі рэкламы.
Разам з тым практычна ніхто не хоча прызнаваць, што ён стаў ахвярай дэструктыўных паліттэхналогій, хоць яны, як і рэклама тавараў і паслуг, шмат у чым заснаваны на адных і тых жа прыёмах сацыяльнай псіхалогіі. На гэта звярнуў увагу кіраўнік расійскага цэнтра крызіснай псіхалогіі Міхаіл Хасьмінскі.
"Сацыяльная псіхалогія, якую ставяць на службу тым, хто развальвае, разбурае, дастаткова сур`ёзная навука. Яна можа ўплываць мацней, чым атамная зброя, - адзначыў Міхаіл Хасьмінскі. - У гэтым выпадку сацыяльная псіхалогія выступае толькі як маніпуляцыя вялікімі групамі людзей. Хоць многія і пярэчаць: гэта кімсьці іншым маніпуліравалі, а я зрабіў выбар свядома. Але маркетынг - гэта ж таксама сацыяльная псіхалогія. Усе мы падпадаем пад рэкламу, маркетынгавыя прыёмы. І калі табой пачынаюць маніпуліраваць, усё роўна, хто гэта, рэкламшчык або паліттэхнолаг, яны загадзя прыдумваюць усялікія фішачкі і выклікаюць эмоцыі чалавека. А потым цябе ў гэтым эмацыянальным стане штурхаюць у самае пекла, дзе ты атрымліваеш тое, што ў прынцыпе атрымаеш ад любой спецслужбы свету, прыкладаў таго шмат. І ў выніку ты робішь пакрыўджаны выгляд і гаворыш: "А чаму так жорстка?" А што ты там рабіў? Так, па большай частцы церпяць разявакі, але разявакам там таксама няма чаго рабіць, таму што, згодна з прыёмам сацыяльнай псіхалогіі, актывісты хаваюцца менавіта за разявак. Не трэба хадзіць там, дзе небяспечна".
Спецыяліст перакананы: тое, што здарылася ў Беларусі, - гэта тэхналогія каляровых рэвалюцый. "Вядома, па ўсіх прыкметах гэта спроба маніпуліравання масамі, каб дасягнуць пэўных палітычных мэт, - падкрэсліў ён. - У Беларусі, адпаведна, была спроба каляровай рэвалюцыі. І ў нейкай ступені гэтыя тэхналогіі маніпуляцыі ўніверсальныя".
Паводле слоў Міхаіла Хасьмінскага, тэхналогій маніпуляцыі чалавекам шмат, аб усіх іх немагчыма расказаць коратка - пра іх напісаны вялікія сур`ёзныя працы. Але нешта, каб было зразумела, можна спраецыраваць на сістэму сямейных адносін. "Заўсёды можна выклікаць незадаволенасць кім бы там ні было. Свякроў можа настроіць свайго сына супраць нявесткі, пастаянна акцэнтуючы ўвагу на яе недахопах, - правёў паралель спецыяліст. - Я як псіхолаг скажу: звычайна мужчынам або жанчынам, якія маюць па два-тры шлюбы, кожны раз з-за сваёй інфантыльнай свядомасці здаецца, што калі памяняць мужа, то ў выніку ўсё будзе добра. А трэба мяняць сябе. Трэба працаваць, нешта рабіць, каб гэта прыводзіла да чаго-небудзь стваральнага. Вядома, ёсць інфантыльныя людзі, безадказныя, якія заўсёды лічаць, што хтосьці ім павінен нешта зрабіць, але гэта ўласцівасць дзяцей. Звычайна з узростам людзі перастаюць так думаць, але ў некаторых гэта зацягваецца. Таму кожны раз у іх хто-небудзь вінаваты".
Яшчэ адну паралель спецыяліст правёў паміж кватэрай чалавека і краінай. "Давайце паглядзім, відаць жа на запісах, як маладыя людзі разбягаюцца ад АМАПа: для іх жа гэта наогул гульня, нібыта не дагулялі ў вайнушку, яны нават не разумеюць ступень небяспекі, - прадоўжыў Міхаіл Хасьмінскі. - А вось калі іх спыніць і спытаць: а што вы зрабілі для гэтай краіны, што пабудавалі, каб потым развальваць? Давайце вы сваю кватэру разваліце. У вас там усё прыбрана? Не, не ўсё. Ну дык давайце падпаліце яе тады. Ён скажа: не, мне кватэра патрэбна, трэба недзе жыць. Або інакш: давайце так, вы мне кватэру, а я вам потым пагляджу, што даць наўзамен. Скажуць: не, трэба раўнацэнную або нават лепшую. Гэта значыць, калі закранае некага асабіста, усе думаюць пра тое, каб не пралічыцца. Пачакайце, а навошта ж вы тады пажар учыняеце ў краіне? І да чаго гэта можа прывесці? Давайце падумаем аб наступствах, мы ж сур`ёзныя, разумныя, адказныя людзі. І вось калі мы пра гэта падумаем, то зразумеем, што можна мяняць сітуацыю ў краіне, але стваральна. Ніколі яшчэ ні адна рэвалюцыя не прыводзіла да пазітыўных наступстваў. Давайце ўспомнім: Югаславія, Сірыя, Ірак, Лівія, Украіна. Хто скажа, што недзе цяпер стала добра?"
Паводле слоў спецыяліста, у дэструктыўныя дзеянні з дапамогай адпаведных тэхналогій можна ўцягнуць чалавека ў любым узросце, не толькі моладзь, хоць менавіта яна падпадае пад найбольшы ўплыў. "Вось у добрае ўключыць вельмі складана: патрэбны арганізатар, патрэбна харызма, трэба шмат чаго ўкласці, каб людзі пайшлі што-небудзь рабіць. Тыя, хто са мной не згодны, калі ласка, вазьміце пачытайце метадычкі Джына Шарпа", - параіў Міхаіл Хасьмінскі.
Ён яшчэ раз падкрэсліў: дэструктыўныя паліттэхналогіі, як і рэкламныя прыёмы, закранаюць эмоцыі чалавека. "Ён аказваецца ўзвінчаны, на эмоцыях, якія вызначаюць яго паводзіны. А ў дарослага заўсёды паводзіны павінны вызначаць розум, светапогляд, падлік наступстваў", - сказаў на заканчэнне спецыяліст.
9 верасня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
9 верасня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/357/56128
Текущая дата: 20.11.2024