Міжнародны круглы стол "Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго: слова - стваральнае і разбуральнае", прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства, адбудзецца 5 верасня анлайн. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
"Мерапрыемства будзе праходзіць на анлайн-пляцоўцы Zoom. Удзельнікамі дыскусіі стануць эксперты з больш як 10 краін: Беларусі, Расіі, Балгарыі, Сербіі, Малдовы, Украіны, Швецыі і іншых", - адзначылі ў міністэрстве.
У час сустрэчы ўдзельнікі абмяркуюць сілу і ўплыў слова не толькі на чалавека, але і на навакольную рэчаіснасць. Акрамя таго, экспертам прапанавалі прадставіць у час трансляцыі тры кнігі, якія, на іх думку, неабходна прачытаць моладзі. Гэта могуць быць як класічныя творы, так і сучасная літаратура.
Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел больш за 40 чалавек. Сярод іх прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Беларусі, пісьменнікі, выдаўцы, навуковыя супрацоўнікі, прафесары, кандыдаты навук, маркетолагі, публіцысты, журналісты і краязнаўцы.
4 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
4 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/358/55917
Текущая дата: 20.11.2024