Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС г. Мінска з доказамі злачынства затрымалі 28-гадовую беспрацоўную дзяўчыну, якая на працягу месяца выкрадала ровары.
Цягам месяца ў праваахоўныя органы неаднаразова паступалі заявы аб знікненні двухколавага транспарту. Пасля апытання пацярпелых і правядзенні шэрагу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што да крадзяжоў велатранспарту датычны адзін і той жа чалавек — непрацуючая 28-гадовая дзяўчына.
Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, грамадзянка пранікала ў пад’езды жылых дамоў, дзе прыглядала пакінутыя без нагляду веласіпеды. Як правіла, мінчанка выкрадала толькі тыя з іх, на якіх не была ўстаноўлена замыкальная прылада. Пасля велатранспарт зладзюжка здавала ў ламбард.
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС г. Мінска затрымалі маладую асобу з доказамі злачынства ў момант здзяйснення чарговага крадзяжу. Са слоў падазраванай, такім чынам яна планавала падзарабіць на жыццё. Агульная сума шкоды ўстанаўліваецца.
Вядома, што ўсяго мінчанкай было выкрадзена восем веласіпедаў. Аднак у праваахоўнікаў ёсць падставы лiчыць, што затрыманая можа быць датычная і да іншых эпізодаў крадзяжу велатранспарту, здзейсненых на тэрыторыі сталіцы.
Сяргей Расолька
Звязда, 1 верасня 2020
Звязда, 1 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/359/55848
Текущая дата: 20.11.2024