Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 29 жніўня ў Беларусі зарэгістраваны 71 523 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 517 128 тэстаў на каранавірус.
70 207 чалавек больш не хварэюць.
Памёр 671 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — амаль 25 млн чалавек, пры гэтым больш за 841 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6 млн заражаных, Бразілія — больш за 3,8 млн, Індыя — больш за 3,4 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 29 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/361/55738
Текущая дата: 20.11.2024