Падраздзяленні МНС лакалізавалі пажар у цэху па вытворчасці малочнай прадукцыі ў Оршы, паведамляе Twitter-акаўнт МНС.
Пажар адбыўся сёння днём па вуліцы 1 Мая. Дым ішоў з-пад даху цэха па вытворчасці малочнай прадукцыі. У 15:43 пажар быў лакалізаваны, звестак аб пацярпелых няма, падраздзяленні МНС працягнулі ліквідацыю ўзгарання.
Паводле папярэдніх звестак, на тэхнічным паверсе праводзіліся працы, адбылося загаранне будаўнічага смецця, ад яго пачаў тлець уцяпляльнік.
Звязда, 29 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/361/55843
Текущая дата: 20.11.2024