Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 69650 пацыентаў з COVID-19



У Беларусі на 27 жніўня выздаравелі і выпісаны 69 650 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 71 165 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.

Усяго праведзены 1 497 421 тэст.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 662 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

27 жніўня 2020, Мінск|
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/362/55678
Текущая дата: 19.11.2024