Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі заклікае ўсіх спыніць насілле і прыйсці да мірнага дыялогу дзеля будучыні Беларусі, адзначаецца ў звароце ФПБ.
"Людзей, якія выходзяць і збіраюцца на пляцоўках заводаў і фабрык, хвалюе напружаная, неспакойная атмасфера і бяспека на вуліцах нашых гарадоў. У Федэрацыю прафсаюзаў паступаюць шматлікія звароты ад працоўных калектываў з просьбай заклікаць усіх як мага хутчэй спыніць насілле, не правакаваць канфлікты, захаваць мір у нашай краіне. Сёння людзей хвалюе пытанне хутчэйшага вызвалення іх дзяцей, родных, калег, якія былі затрыманы. Размова ідзе пра тых, хто апынуўся ў месцах правядзення вулічных акцый і не парушаў грамадскі парадак. Мы падзяляем гэтыя заклікі і настойваем, каб органы правапарадку як мага хутчэй вызвалілі гэтых людзей і правялі адкрытае і аб`ектыўнае расследаванне па кожным выпадку", - расказалі ў ФПБ.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі акажа любую неабходную дапамогу: юрыдычную, псіхалагічную, матэрыяльную тым, хто апынуўся ў складанай сітуацыі. "Мы заклікаем усіх спыніць насілле і прыйсці да мірнага дыялогу дзеля будучыні кожнага з нас і нашай Беларусі", - гаворыцца ў звароце.
14 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
14 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/369/55323
Текущая дата: 19.11.2024