Гэты дзень з`яўляецца сто дзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 256 дзён.
Якія падзеі адбыліся 19 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 19 красавіка
У 1563 годзе Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пачалі друкаваць у Маскве кнігу "Апостал".
Хто нарадзіўся 19 красавіка
1881 год: Валянцін Волкаў, народны мастак БССР.
1926 год: Барыс Аракчэеў, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык і грамадскі дзеяч Васіль Тацішчаў і амерыканскі акцёр Джэймс Франка.
19 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Яўціхія і Ерыміі, імя якога якога ў народзе спрасцілася да Ярома. Яўціхія жа называлі Ціхі і сачылі ў гэты дзень за ветрам.
Калі 19 красавіка дзень ціхі і бязветраны, будзе добры ўраджай. Калі ж дзьме моцны вецер, ён і напрыканцы лета будзе дзьмуць, страсе ўсё калоссе.
Звычайна да гэтага дня ўжо пачыналі квітнець яблыні, і гэта лічылася добрай прыкметай – тады лета будзе цёплае і прыйдзе рана.
Sputnik, 19 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/37/73754
Текущая дата: 16.11.2024