Белорусский портал в Казахстане

Life :) услед за А1 і «Белтэлекамам» кампенсуе выдаткі абанентам з-за перабояў з інтэрнэтам



Сотавы аператар life :) кампенсуе кліентам абаненцкую плату з-за перабояў з інтэрнэтам 9-11 жніўня. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.

Кампанія абавязуецца да 16 жніўня вярнуць на бонусны рахунак 70% абаненцкай платы за тры дні на тарыфах, у якія ўключаны хвіліны і гігабайты, альбо 100% абаненцкай платы за тры дні на тарыфах, у якія ўключаны толькі гігабайты.

Кампенсацыя будзе налічаная аўтаматычна, абаненты атрымаюць SMS-паведамленне. Тэрмін яе дзеяння — 60 дзён.

Нагадаем, аб кампенсацыі выдаткаў з-за непрацуючага інтэрнэту і некаторых сэрвісаў раней заявілі А1, «Белтэлекам». Пакуль нічога не паведамляе МТС.

Звязда, 13 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/371/55331
Текущая дата: 19.11.2024