Белорусский портал в Казахстане

Белтэлекам: фіксуюцца множныя кібератакі рознай ступені інтэнсіўнасці на сайты дзяржаўных органаў і рэсурсы Белтэлекама



Пра гэта паведамілі на сайце прадпрыемства.

«РУП «Белтэлекам» з 8 жніўня бягучага года адзначае значны рост трафіку, які паступае з знешніх IP сетак з-за межаў Беларусі.

Сістэмамі прадпрыемства на працягу апошніх сутак фіксуюцца множныя кібератакі рознай ступені інтэнсіўнасці на сайты дзяржаўных органаў і рэсурсы Белтэлекама. Гэта прывяло да значнай перагрузкі каналаў, збою і выхаду з ладу тэлекамунікацыйнага абсталявання і, як следства, цяжкасцей з доступам для абанентаў да асобных рэсурсаў і сэрвісаў сеткі Інтэрнэт.

РУП «Белтэлекам» прыкладае максімальныя намаганні па аднаўленні сітуацыі да канца дня 10 жніўня. Прыцягнуты ўсе спецыялісты і тэхнічныя сродкі. Праца вядзецца бесперапынна ў кругласутачным рэжыме».

Звязда, 10 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/373/55204
Текущая дата: 19.11.2024